Мінскія вернікі царквы «Благадаць» сабраліся на асабліва ўрачыстае служэнне, прысвечанае дню Рэфармацыі, якое адбылося 31 кастрычніка. Важнасць падзеі падкрэсліў у вітальным слове пастар царквы Алег Акуленка.

«Добрай традыцыяй стала правядзенне свята Рэфармацыі. Гэта не проста гісторыя людзей, але і гісторыя Божых дзеянняў у нашай краіне. Няхай на нашай зямлі, у нашым народзе будзе Гасподзь. Дабраславёны народ, у якога Гасподзь ёсць Бог. Сёння мноства храмаў адкрыта ў нашай краіне, у кожным доме ёсць Пісанне. Але не ўсё яшчэ спазналі Госпада. Будзем жа хадайнічаць за народ, каб Слова Божае стала для яго жывым і адкрытым», — цытуе яго cxbe.by.

Таксама да вернікаў звярнуўся біскуп Аб’яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі Сяргей Цвор: «Рэфармацыя – гэта вяртанне да Слова Божага.

Тэзісы Рэфармацыі – толькі Пісанне, толькі вера, толькі Божая ласка, толькі Хрыстос, толькі Богу хвала – актуальныя і сёння. Няхай Бог дабраславіць евангельскія царквы ў нашай краіне, каб мы былі адзіныя, працавалі на Божай ніве, маліліся, любілі Пісанне».

Удзел у святкаваннях прынялі старэйшы пастар «Царквы Ісуса Хрыста» Дзмітрый Зяленскі, пастар Царквы Яна Прадвесніка Антоній Бокун, рэктар Тэалагічнага інстытута ХВЕ Сяргей Паднюк. Прыхаджане падрыхтавалі музычную праграму на рускай, беларускай і нямецкай мовах. Завяршылася служэнне калектыўнай малітвай аб беларускай зямлі і літасці Божай да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?