У Полацкім раёне пенсіянерка абараніла сваю маёмасць перад рабаўніком, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

70-гадовая жыхарка вёскі Дуброўка звярнулася ў Полацкі РАУС і заявіла, што ўвечары ў хату праз незачыненыя дзверы зайшоў невядомы ў масцы і, пагражаючы нажом, патрабаваў грошы. Але пенсіянерка не разгубілася і адмовілася выконваць патрабаванні нападнікам. У выніку той, нічога не выкраўшы, быў вымушаны збегчы.

Устаноўлена, што злачынства здзейсніў раней судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання жыхар вёскі Жарнасек, ён затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?