Поўнаметражны фільм «8 новых спатканняў», у якім адну з галоўных роляў сыграў ўкраінскі шоўмэн Уладзімір Зяленскі, прапануюць забараніць да праката ў Расіі.

Адпаведны зварот на імя міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага падрыхтаваў старшыня моладзевага руху «Справядлівая Сіла» Ілля Свірыдаў.

Прэм'ера карціны прызначаная на 1 студзеня 2015.

«Гэты «шоўмэн» на ўтрыманні ворага Расіі — Ігара Каламойскага — з'яўляецца прынцыповым і сістэмным антырасійскім прапагандыстам. Ён неаднаразова выступаў на канцэртах у падтрымку так званай АТА, даваў бясплатныя выступы перад карнікамі з Нацгвардыі і нават асабіста ахвяраваў адзін мільён грыўняў на барацьбу з «сепаратыстамі». Пры ўсім гэтым Зяленскі прыкрываецца статусам артыста камічнага жанру, маўляў гэта ўсё ў жарт», - паведамляецца ў тэксце ліста Свірыдава. У ім таксама дадаецца, што ўкраінскага шоўмэна варта абвясціць у Расіі «персонай нон грата».

Уладзімір Зяленскі з'яўляецца мастацкім кіраўніком творчай студыі «Квартал-95», якая ў сваіх выступах крытыкуе ў тым ліку і расійскую агрэсію ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0