Пісьменнік Віктар Шэндэровіч выказаў здагадку, што ў найбліжэйшай будучыні Расію можа чакаць вайна. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» раніцай у панядзелак, 3 лістапада.
«Пастаўце сябе на месца Пуціна, зрабіце высілак, зірніце на свет яго вачыма — і вы зразумееце, што чарговая вайна амаль непазбежная», — напісаў Шэндэровіч.
На думку сатырыка, на вайну «можна будзе ўсё спісаць усё», што дазволіць цяперашняму расійскаму ўраду ўтрымацца ва ўладзе «да смерці».
Шэндэровіч таксама выказаў сумнеў у шчырасці падтрымкі Данецкай і Луганскай сепаратыстаў расійскімі ўладамі. На яго думку, «усё гэта проста спроба адцягнуць вялікі народны калектыў патрыятычнага танца ад лічбаў на табло абменніка».