4 лістапада ў рамках акцыі «Рускі марш» у Кіеве адбудзецца «Славянскі марш» рускіх нацыяналістаў. Пра гэта паведаміў адзін з лідараў нацыяналістычнага аб'яднання «Рускія» Дзмітрый Дзёмушкін.
«4 лістапада ў 12:00 на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў знак салідарнасці з «Рускім маршам» у Расіі пройдзе «Славянскі марш». Арганізатар акцыі — палітычная партыя СПАС. Заяўлена тысяча ўдзельнікаў», — паведаміў ён.
Паводле яго слоў, марш ужо ўзгаднілі з уладамі горада. Асноўным лозунгам акцыі будзе «славяне адзіныя», а яе мэта — выступіць «супраць вайны паміж брацкімі народамі».