Трагедыя адбылася ў вайсковай часці паблізу Лунінца раніцай 2 лістапада.

Паводле папярэдняй інфармацыі, старшы лейтэнант прыставіў табельную зброю да галавы і зрабіў стрэл. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе той памёр.

У Лунінецкім райаддзеле СК TUT.BY паведамілі, што праверку па факце смерці 25-гадовага афіцэра праводзіць упраўленне Следчага камітэта РБ па Брэсцкай вобласці.

Малады чалавек родам з Бабруйска, халасты, у Лунінцы служыў па размеркаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0