Фура з халадзільнікамі цалкам выгарала на трасе ў Астравецкім раёне. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Расійская фура Iveco, якая належыць калінінградскай фірме, е'ала з Калінінграда ў Самару транзітам праз Літву і Беларусь, на гэты раз у якасці грузу перавозіла бытавыя халадзільнікі.

Здарэнне адбылося на аўтадарозе Р45 Вільня — Полацк паблізу вёскі Кацяновічы Астравецкага раёна. Паводле інфармацыі МНС, аўтапоезд з прычэпам загарэўся проста ў руху. Паведамленне пра ўзгаранне ў пажарную службу паступіла ад іншага кіроўцы.

Ратавальнікі па прыбыцці выявілі цалкам ахоплены полымем аўтамабіль. Кіроўца фуры 1971 нараджэння не пацярпеў, ён змог самастойна пакінуць аўтамабіль і знаходзіўся на бяспечнай адлегласці ад яго.

У выніку пажару аўтамабіль і груз знішчаны цалкам. Паводле папярэдняй інфармацыі, фура загарэлася з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?