У Інтэрнэце з'явіліся кадры расійскага Першага канала, дзе нейкі мужчына (нібыта жыхар Данбаса) распавядае, што ўкраінскім вайскоўцам паабяцалі за вайну «па кавалку зямлі і два рабы».
Адпаведны запіс выкладзены на відэахостынгу youtube.
Акрамя заявы пра рабоў, сюжэт перапоўнены паралелямі паміж дзеяннямі ўкраінскай арміі і гітлераўцамі, а таксама нацысцкай сімволікай на шлемах. Бясспрэчным доказам усіх сцвярджэнняў з'яўляецца «мазаіка з урыўкаў размоваў украінскіх салдат».
«Склаўшы мазаіку з урыўкаў размоваў ўкраінскіх салдат, яны (жыхары Данбаса) жахаюцца таму лёсу, які, магчыма, іх чакае», — кажа дыктар за кадрам.
«Ім задавалі пытанні мясцовыя жыхары «За што вы ваюеце?». «Нам пообіцяли клаптик землі і два рабы» — цытуе «абрыўкі» старшыня абстрактнай сельскай абшчыны Віктар Быкадораў.
Сюжэт з'явіўся ў эфіры расійскага Першага канала 2 лістапада.





