Цэнтральны ўнівермаг Мінска (ЦУМ) 3 лістапада адзначае 50-годдзе. 

У гэты дзень у 14.00 у ЦУМе пачаліся юбілейныя святочныя мерапрыемствы, якія будуць доўжыцца да 5 лістапада ўключна. Пад гукі саксафона наведвальнікаў будуць частаваць прысмакамі фабрык «Камунарка», «Іўкон», «Слодыч» і «Спартак». Можна будзе таксама акунуцца ў атмасферу ЦУМа 1960-х гадоў і сфатаграфавацца з жывымі статуямі. Для тых, у каго не знойдзецца з сабой камеры, універмаг падрыхтаваў спецыяльную фотазону. Юбілейны тыдзень не абыдзецца без спецыяльных прапаноў, зніжак і акцый на пакупкі тавараў у гістарычным універмагу. 

Для ўсіх гасцей ЦУМа 5 лістапада будзе арганізаваная акцыя пад лозунгам «Юбілей у нас — падарункі для вас!». Кожны пакупнік атрымае 15-працэнтную зніжку на ўсе нехарчовыя тавары і 5-працэнтную — на прадукты харчавання. Акрамя таго, пакупнікам будуць уручаць дысконтныя і падарункавыя карты. 

ЦУМ адкрыўся ў 1964 годзе і па гэты дзень карыстаецца папулярнасцю ў мінчан і гасцей сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?