Прадстаўнікі 80 краін, у тым ліку Беларусі, удзельнічаюць у трэцім Сусветным форуме ў падтрымку дэмакратыі, які адкрываецца 3 лістапада ў Страсбургу. Мерапрыемства арганізавана Радай Еўропы. 

Сярод удзельнікаў форуму — каля 1.200 актывістаў, палітычных лідараў, дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і СМІ. Асноўнай тэмай форуму стане абмеркаванне новых шляхоў прыцягнення маладых грамадзян да грамадскага жыцця і пошукаў новых форм дэмакратычнага ўдзелу. 

Плануецца, што мерапрыемства адкрыюць міністр па еўрапейскіх справах Францыі Арлем Дэзір і прэзідэнт Фонду даследаванняў тэндэнцый у эканоміцы Джэрэмі Рыфкін. Сярод удзельнікаў форуму таксама заяўлены старшыня ПАРЕ Ан Брасэ, заснавальнік і кіраўнік маладзёжных грамадскіх арганізацый з Ганконга Юк Хуэй, юрыст расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Кірыл Карацееў, міністр моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Булатаў і іншыя. 

У межах форуму, які будзе доўжыцца па 5 лістапада ўключна, адбудзецца ўручэнне прэмій за дэмакратычныя інавацыі, прэміі Фальканэ і прэміі «Рэпарцёраў без межаў» за свабоду прэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?