Днём 2 лістапада ад прахожай паступіла паведамленне аб тым, што ў Гомелі па Рэчыцкім праспекце ў Фестывальным парку тоне чалавек. Да месца здарэння былі накіраваны ратавальнікі МНС, Асвода, хуткая медыцынская дапамога.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, школьнік, вучаць 7-га класа з Арла (РФ), знаходзіўся на экскурсіі ў Фестывальным парку, выйшаў на лёд возера і праваліўся.
Да прыбыцця ратавальнікаў хлопчыка выратаваў прахожы — гамяльчанін, пенсіянер Віктар Коўгар. У МНС адзначылі, што прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дакументаў для прадстаўлення пенсіянера да ўзнагароды.
Пацярпелы ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы, яго стан ацанілі як здавальняючы.
У МНС дадалі, што таўшчыня лёду на возеры ў момант інцыдэнту складала 1-3 см.





