Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Скакуна дырэктарам дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Беларусі.

Адпаведны ўказ падпісаны 3 лістапада, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Раней Скакун займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Папярэдні дырэктар дэпартамента Аляксандр Каляда указам прэзідэнта ад 4 верасня вызвалены ад пасады «за сістэматычнае невыкананне без паважных прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўнай дамовай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?