Раніцай 31 кастрычніка на тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «SIBD-інвест» у Гомелі была знойдзеная авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Боепрыпас знайшлі пры правядзенні земляных работ па наладжванні каналізацыйнай сістэмы ў траншэі на глыбіні 1,7 метра.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, тэрыторыя была ачэпленая супрацоўнікамі РАУС, правядзенне работ па размінаванні ўзгаднялася з Міністэрствам унутраных спраў. У той жа дзень авіяцыйную бомбу дасталі для ўтылізацыі.
Прадпрыемства «SIBD-інвест» займаецца здаваннем у арэнду складскіх памяшканняў прыватным прадпрымальнікам.





