Беларускія распрацоўшчыкі сервіса лічбавых успамінаў Tuffle запусцілі адмысловую праграму для смартфонаў на iOS.

Пасля абмежаванага тэставання ў Вялікабрытаніі мабільная праграма Tuffle стала даступная карыстальнікам iPhone па ўсім свеце. З дапамогай праграмы карыстальнік можа ствараць успаміны-фотастужкі і праглядаць успаміны сяброў, адзначаць сяброў у сваіх успамінах.

Tuffle абмяжоўвае толькі памер фота (не больш за 10 Мб) і відэа (не больш за 1 Гб). Абмежавання на колькасць фота і «лічбавых успамінаў» няма.

Tuffle запусціўся летам 2013 года і тады меў толькі браўзерную версію. Як распавялі «Нашай Ніве» распрацоўшчыкі Tuffle, цяпер сервісам карыстаюцца больш за 30 тысяч чалавек, якія загрузілі больш за 160 тысяч аб’ектаў (з іх 93% — фота).

Планы па выпуску праграмы для Windows Phone пакуль не абмяркоўваліся, але каманда распрацоўшчыкаў плануе выпуск праграмы на Android. Канкрэтнай даты назваць не можа.

«Усё залежыць ад таго, ці будзе карыстальнікам цікавы сервіс у выглядзе праграмы: калі ў гэтым месяцы пабачым, што так, то будзем распрацоўваць і версію пад Android, — кажуць распрацоўшчыкі. — У сярэднім на распрацоўку патрэбна некалькі месяцаў». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?