Каля 24 мільёнаў брытанскіх падаткаплацельшчыкаў на гэтым тыдні пачнуць атрымліваць справаздачы з сумай выплачаных імі падаткаў, а таксама інфармацыю пра тое, як дзяржава выдаткоўвае гэтыя грошы.
Пра гэта паведамляе ВВС.
Вялікабрытанія стала першай еўрапейскай краінай з такой падатковай справаздачнасцю. Падобная сістэма ўжо дзейнічае ў Аўстраліі.
У брытанскім урадзе назвалі новую сістэму «рэвалюцыйна празрыстай».
У той жа час апазіцыя абвінавачвае кансерватараў, якія знаходзяцца ва ўладзе, у намеры заваяваць сімпатыі праціўнікаў сацыяльных выдаткаў перад майскімі выбарамі ў парламент.





