Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склікае пасяджэнне Рады нацбяспекі і абароны на 4 лістапада. Адно з пытанняў — адмена закона аб асаблівасцях мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.
Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце прэзідэнта.
У звароце Парашэнка назваў так званыя «выбары», праведзеныя 2 лістапада на Данбасе, «псеўда-выбарамі, якія з'яўляюцца грубым парушэннем Мінскага пратакола».
«Выбарчы фарс 2 лістапада ставіць пад велізарную пагрозу зрыву ўвесь мірны працэс.. Ён істотна пагаршае сітуацыю на Данбасе, — гаворыцца ў звароце.
Паводле яго слоў падчас РНБА будуць прааналізаваныя абстаноўка і будуць унесены «неабходныя змены ў сцэнары нашых дзеянняў».





