Беларускія мабільныя распрацоўшчыкі Apalon сталі падраздзяленнем амерыканскай інтэрнэт-кампаніі InterActiveCorp (IAC), паведамляецца ў прэс-рэлізе IAC. Сума ўгоды не называецца.

Пакупку Apalon здзейсніла кампанія Mindspark, што з’яўляецца дзейным бізнэсам IAC.

«Сённяшнія навіны зацвярджаюць фокус каманды Apalon на распрацоўку прыгожых праграм, якія нашыя кліенты выкарыстоўваюць штодзень», — заявіў сузаснавальнік Apalon Пётр Скаромны. «Mindspark і Apalon падзяляюць погляд на стварэнне шырокага спектру найлепшых у сваім класе праграм для распаўсюду па ўсіх платформах і рэгіёнах».

Штат Apalon складаецца прыкладна са ста чалавек.

Кампанія з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій. Паводле ацэнак экспертаў, апытаных праектам «Про бизнес.», пакупка Apalon магла каштаваць амерыканцам 80—100 млн даляраў. Кіраваць Apalon пасля куплі працягнуць яе заснавальнікі.

Apalon была заснаваная ў 2007 годзе як падраздзяленне распацоўшчыка вэб-праграм. З цягам часу кампанія пераключылася на распрацоўку праграм для iOS I Android. Некаторыя праграмы кампаніі набылі надзвычайную папулярнасць. Сярод іх набор для ўпрыгожвання рабочага стала iOS Pimp My Screen, прагноз надвор’я Weather Live, будзільнік My Alarm Clock, нататнік Notepad+. Сумарна ў праграм Apalon налічваецца больш за 200 мільёнаў усталёвак і каля 20 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Кампанія не раз уваходзіла ў сусветны топ-10 па колькасці загрузак праграм для iOS.

IAC — міжнародная інтэрнэт-кампанія са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Сярод яе 150 брэндаў такія кампаніі як Vimeo, Ask.fm, About.com, Dictionary.com, The Daily Beast. Выручка кампаніі за 2013 год перавыміла 3 млрд даляраў, а чысты прыбытак склаў 285,8 млн даляраў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру