Часопіс «Software Magazine» выпусціў штогадовы рэйтынг Software 500, які ў 2014 г. стаў 32-м па ліку. У аснову рэйтынгу пакладзены даход кампаній-удзельніц за 2013 фінансавы год, атрыманы ад праграмнага забеспячэння і паслуг.

Месцы ў рэйтынгу размяркоўваюцца на падставе абароту кампаній, уключаючы даходы ад продажу ліцэнзій, суправаджэння і падтрымкі праграм, навучання, паслуг і кансалтынгу.

Згодна з уплывовым у сусветнай IT-індустрыі выданнем, восем кампаній-рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогій — айчыннага аналагу сусветна вядомай «Крэмніевай даліны» — умацавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу.

Кампанія EPAM Systems, рэзідэнт ПВТ, заняла 131 месца ў спісе найбуйнейшых кампаній-распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння паводле рэйтынгу Software 500. Кампанія Прагноз — 292 месца, IBA Group — 287, Ericpol Тэлекам — 288, Exadel — 372, Coherent — 413, SoftClub — 403, кампанія Intetics — 429.

Прагрэс беларускага IT-рынку відавочны: тая ж IBA Group паднялася ў спісе «Software 500» у параўнанні з папярэднім годам на 9 пунктаў, а Intetics трапляе ў рэйтынг на працягу апошніх 5 гадоў, падняўшыся на 11 пазіцый у параўнанні з мінулым годам.

Сёння ІТ з'яўляецца адным з найбольш паспяховых сектараў беларускага бізнэсу. Ён упэўнена заваёўвае міжнародныя рынкі. У мінулым годзе эксперты называлі сектар ІТ адным з лідэраў па ліку здзелак зліццяў і паглынанняў.

Па дадзеных Парку высокіх тэхналогій, экспарт праграмнага забеспячэння і паслуг за студзень-чэрвень 2014 склаў $246,1 млн. даляраў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 на 30%.

Варта адзначыць, што доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці ПВТ склала ў бягучым годзе 88%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?