Беларусь пакуль не гатовая да ўвядзення інстытута прысяжных.
Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Аляксандр Канюк, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў.
«Напэўна, мы сёння яшчэ не гатовыя. Дзяржава не гатова да гэтага. Ва ўсякім разе, не гатовы менталітэт нашага народа», — сказаў генпракурор.





