Пасля сутак, праведзеных у аэрапорце Франкфурта, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч здолеў трапіць у Страсбур, дзе разам з групай беларускіх журналістаў бярэ ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі Рады Еўропы.

Пры дапамозе МЗС Германіі палітолагу Валеру Карбалевічу выдалі аднаразовую візу, якая дзейнічае да 8 лістапада. Карбалевіч паведаміў, што пра гэта моцна паклапацілася таксама Рада Еўропы і пасольства Германіі ў Беларусі.

«Нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта выдала мне візу — да 8 лістапада. Квіток з Франкфурта да Страсбура я купіў за свае грошы, каштаваў ён каля 60 еўра. У выніку нямецкая паліцыя дапамагла і разабрацца, дзе квіток купіць, і як сесці ў самалёт», — сказаў Валер Карбалевіч.

2 лістапада Валера Карбалевіча затрымала франкфурцкая паліцыя за тое, што ён перасякаў мяжу са славацкай шэнгенскай візай у пашпарце. Яму забаранілі ўезд у Германію і прапанавалі вярнуцца ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?