Кошка Тард, вядомая як Grumpy Cat, якая праславілася сваёй суровай пысачкай, стала гераіняй паўнаметражнага мастацкага фільма Grumpy Cat's Worst Christmas Ever («Горшае Раство Злоснай Коткі»). На днях трэйлер да стужкі з'явіўся ў Сеціве і літаральна за лічаныя дні набраў мільёны праглядаў.

Фільм распавядае пра 12-гадовую дзяўчынку Крысці, якая марыць пра сапраўднага сябру — і загадвае гэта жаданне на Каляды. Выпадкова ў заамагазіне ёй на вочы трапляецца Злосная Кошка, якую ніхто не хоча браць дадому. Але самае дзіўнае — Крысці чуе ўсе думкі кошкі і можа кантактаваць з ёй.

Прэм'ера фільма павінна прайсці 29 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0