Удзельнікі шэсця выступаюць за «адзінства Расіі ў барацьбе з замежнымі ворагамі». Фота Сяргея Падасёнава, facebook.com.

Удзельнікі шэсця выступаюць за «адзінства Расіі ў барацьбе з замежнымі ворагамі». Фота Сяргея Падасёнава, facebook.com.

Маштабныя шэсце і мітынг пад дэвізам «Мы адзіныя» праходзіць сёння ў цэнтры Масквы.

Дэманстрацыя пачалася ад Пушкінскай плошчы, у раёне Тэатральнага праезду будзе пастаўлена сцэна і там адбудзецца мітынг, які завершыцца ў 17:00. 

У акцыі бяруць удзел каля 50 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі розных палітычных партый, прапуцінскага Агульнарасійскага народнага фронту, вядомыя грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, навукі, мастацтва, легендарныя спартоўцыы, паведамляе ТАСС.

Прыйшлі на шэсце і палітыкі ад усіх думскіх палітычных партый. Спяваць будзе Кабзон.

Лічыцца, што 4 лістапада 1612 г. байцы народнага апалчэння пад правадырствам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узялі Кітай-горад, а гарнізон Рэчы Паспалітай спачатку адступіў у Крэмль, а затым падпісаў капітуляцыю. 4 лістапада з 2005 года было абвешчана дзяржаўным святам.

4 лістапада ў Маскве праходзяць таксама два паралельныя шэсці.

У раёне Любліна на паўднёвым усходзе Масквы праходзіць так званы «Рускі марш». Яго праводзяць антыпуцінскія нацыяналісты, якія асуджаюць уварванне Расіі ва Украіну.

Паводле ацэнак журналістаў, гэты «Рускі марш» сабраў каля 2000 удзельнікаў.

У Любліне нацыяналісты выйшлі на марш пад чатырма галоўнымі лозунгамі: «Рускае адзінства!», «Свабоду і справядлівасць для рускіх людзей!», «Супраць чэкісцкага тэрору! Свабоду зняволеным нацыяналістам!» і «Свабоду Бялову! Улада рускаму народу!».

Апошні лозунг прысвечаны аднаму з лідараў «Рускіх» Аляксандру Бялову (Поткіну), нядаўна абвінавачанага ў незаконнай легалізацыі грашовых сродкаў.

Іншае шэсце нацыяналістаў заяўлена ў раёне Шчукіна на паўночным захадзе Масквы. Па словах яго арганізатараў, гэта будзе акцыя «у падтрымку Наваросіі».

У адрозненне ад акцыі ў Любліне, шэсце нацыяналістаў у раёне Шчукіна, арганізаванае старшынёй партыі «Вялікая Расія» Андрэем Савельевым, цалкам прысвечанае так званай «Наваросіі».

Чакаецца, што на мітынгу выступяць прадстаўнікі «апалчэння Данбаса».

Па словах арганізатара маршу Андрэя Савельева, «статусных асобаў» з самаабвешчаных ДНР і ЛНР на маршы не будзе: «Яны чамусьці палюбілі расійскае начальства і, напэўна, пойдуць з ім на Цвярскую».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?