Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл назваў лепшымі лекамі ад смуты абуджэнне нацыянальнай свядомасці.

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) сказаў пра гэта падчас літургіі ва Успенскім саборы Крамля ў свята Казанскай іконы Божай Маці і Дзень народнага адзінства.

«Мы жывем сёння так багата, як ніколі не жылі пасля рэвалюцыі. І таму нязначнае паніжэнне ўзроўню нашага жыцця не можа быць прычынай разбурэння нацыянальнай самасвядомасці. Вось пра гэта мы сёння ўсе павінны маліцца і думаць, і саміх сябе падвяргаць ўнутранаму іспыту», — падкрэсліў патрыярх.

Кіраўнік РПЦ заявіў, што да пагаршэння эканамічнага становішча ў краіне прывялі замежныя санкцыі, якія, па словах Кірыла, накіраваны на тое, каб «людзі перасталі думаць пра агульнанацыянальнае, каб кожны падумаў пра сябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?