Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі чарговым разам звярнулася да ўладаў з прапановай разгледзець пытанне аб перайменаванні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца 7 лістапада, у Дзень згоды і прымірэння.

«7 лістапада 1917 года назаўсёды змяніла гісторыю нашай краіны, але беларусы па-рознаму ставяцца да гэтай даты. Нам заўжды казалі, што гэты дзень прынёс светлае і добрае для кожнага грамадзяніна нашай краіны, — гаворыцца ў звароце ЛДП. — Але для многіх 7 лістапада — гэта пачатак вайны бальшавікоў з праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі, калі на працягу некалькіх гадоў практычна знішчылі саслоўі дваранства, інтэлігенцыі і духавенства, для многіх гэта наступныя рэпрэсіі, прымусовая калектывізацыя і тысячы бязвінных ахвяраў».

Ліберальна-дэмакратычная партыя, зазначаецца ў звароце, «заўсёды казала, што трэба цаніць, паважаць і берагчы сваю гісторыю. Мы не спрачаемся і ведаем, што за 70 гадоў СССР апрача страшнага і жудаснага было зроблена шмат добрага: была і перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, было і пакарэнне космасу, менавіта дзякуючы падзеям кастрычніка 1917 года Рэспубліка Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, і сёння мы жывем у незалежнай і суверэннай краіне».

«Менавіта таму Ліберальна-дэмакратычная партыя прапаноўвае пакінуць гэтую дату як чырвоны дзень календара, але назва свята безнадзейна састарэла. Трэба паважаць нашу гісторыю і да 1917 года, і пасля, трэба памятаць і шанаваць усё, незалежна ад ідэалагічных, палітычных рознагалоссяў», — гаворыцца ў звароце.

Да 1991 года ў СССР Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі лічыўся галоўным дзяржаўным святам краіны. Сёння Беларусь — адзіная на постсавецкай прасторы краіна, дзе 7 лістапада па-ранейшаму адзначаюць як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які мае статус дзяржаўнага свята і з'яўляецца выхадным днём. У Расіі 7 лістапада адзначаюць як Дзень згоды і прымірэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру