Бюджэт на 2015 год плануецца сфарміраваць з прафіцытам. Аб гэтым сёння журналістам заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Максім Ермаловіч адзначыў, што прынята рашэнне даходы, атрыманыя ад залічэння пошлін на нафтапрадукты з расійскай нафты, накіроўваць на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў. «Тыя прагназуемыя аб'ёмы пошлін, якія паступяць у беларускі бюджэт у 2015 годзе, будуць накіроўвацца выключна на пагашэнне дзярждоўгу», — сказаў Максім Ермаловіч.

Аб'ём пошлін залежыць ад прагнозаў цаны на нафту і адпаведна ставак экспартных пошлін. «З улікам таго, што трэба часткова эфект ад падатковага манеўру праводзіць і ўнутры Беларусі праз розныя інструменты», — адзначыў намеснік міністра.

«Ад $1,5 млрд да $2 млрд мы разлічваем накіраваць на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў у 2015 годзе за кошт гэтага інструмента», — дадаў Максім Ермаловіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?