Доўгія годы ішлі спрэчкі аб тым, што за аб’ект знаходзіцца ў цэнтры Млечнага шляху. Падобна на тое, што загадка вырашаная: група астрафізікаў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе сцвярджае, што гэтым аб’ектам ёсць звышвялікая зорка, распавядае Phys.org.

фота pop.genius.com

фота pop.genius.com

Аб прыродзе аб’екта G2 у цэнтры Млечнага шляху выказваліся самыя розныя здагадкі. Было меркаванне, што гэта вадароднае воблака масай з тры Зямлі, што пакрывае чорную дзіру. Але ў гэтай тэорыі было некалькі «дзіраў».

Іншага меркавання прытрымліваецца група прафесара фізікі і астраноміі Андрэа Гез, якія апублікавалі сваё даследванне ў Astrophysical Journal Letters. Яны даследвалі аб’ект G2 падчас яго найбольшага збліжэння з чорнай дзірой.

Па выніках даследвання навукоўцы назвалі G2 сістэмай двайных зорак, што абарочваліся вакол чорнай дзіры і зліліся ў адну звышвялікую зорку, рух якой абумоўлены пераважна чорнай дзірой.

Будзь G2 газавым воблакам, чорная дзіра паглынула бы яго падчас максімальнага збліжэння, за чым стаўся б заўважны сполах, а ўласцівасці самой чорнай дзіры заўважна змяніліся б. Але назіралася працілеглае: «На G2 практычна не ўплывала чорная дзіра. Феерверкаў не было», — кажуць навукоўцы.

Аб’ект пасля збліжэння захаваў цэласнасць і абарочваецца па арбіце. G2 перажывае тое, што навукоўцы ў жарт называюць «спагеціфікацыяй» (ад слова «спагеці» — від макаронаў): зорка выцягваецца пад уплывам гравітацыі чорнай дзіры. Адначасова з тым газы ля паверхні зоркі дадаткова награюцца навакольнымі зоркамі, праз што ўтвараецца надзвычайнае воблака, што атачае саму зорку.

Чорная дзіра — вобласць у прасторы-часе, гравітацыйнае прыцягненне якой настолькі вялікае, што яе не могуць пакінуць нават самыя хуткія аб’екты, у тым ліку фатоны, што рухаюцца з хуткасцю святла. Тэарэтычна магчымасць іх існавання была прадказаная Карлам Шварцшыльдам у 1915 годзе на аснове вырашэння ўраўненняў Эйнштэйна. Прамых доказаў існавання чорных дзіраў няма, але тэорыі знаходзяць пацверджанне ў паводзінах аб’ектаў, на якія ўплывае гравітацыя чорных дзіраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?