4 лістапада кіраўніцтва беларускага прадпрыемства «Анега» запрасіла журналістаў, каб паказаць ім, як вырабляецца навінка брэнда — чыпсы ў шакаладзе.
Пакуль выпушчана лімітаваная партыя унікальнай прадукцыі — 120 тысяч пачкаў. Чыпсы ў кожны пачак збіраюцца ўручную.
Генеральны дырэктар групы кампаній «Анегаsnack» Сяргей Мета (на здымку 10) выступіў гідам прэсы па цэхах завода ў Калодзішчах, распавёў пра нюансы тэхналогіі і бліжэйшыя планы.
Кампанія «Анега» — найбуйнейшы вытворца снэкаў ў нашай краіне — ужо адгрузіў першыя партыі навінкі пад маркай JustBrutal у крамы Беларусі і чакае рэакцыі спажыўцоў.





