Праводзіцца праверка па факце ДТЗ у Кобрынскім раёне, у выніку якога кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца здарэння. 

Як паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 2 лістапада мужчыну ў кювеце з траўмамі, характэрнымі для дарожна-транспартнага здарэння, на 15-м км аўтадарогі Грушава — Дзямідаўшчына — Шэметаўка знайшоў мясцовы жыхар і выклікаў хуткую дапамогу. Пацярпелага, 39-гадовага жыхара вёскі Падзяменне, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам касцей носа, вялікай ранай левага сцягна, пераахаладжэннем даставілі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу. 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што мужчына атрымаў траўмы 1 лістапада каля 21.00 у выніку наезду аўтамабілем «Фальксваген-Пасат», за рулём якога знаходзіўся 47-гадовы жыхар Драгічынскага раёна. 

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу і аўтамабіль 3 лістапада ў 12.05 у вёсцы Грушава Кобрынскага раёна. «Фальксваген» канфіскаваны і змешчаны на штрафстаянку. 

Паводле папярэдніх звестак, на закругленні дарогі ўлева кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую па ходзе руху абочыну і ўчыніў наезд на пешахода. Паводле слоў аўтамабіліста, пасля наезду ён спыніўся, не ўбачыўшы пацярпелага, пакінуў месца ДТЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру