У рамках новай суперакцыі часопіс «ARCHE» прапануе набыць па зніжаных цэнах камплект з пяці найбольш свежых нумароў часопіса.

У камплект уваходзяць наступныя выданні:

1) № 1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»; агульны аб’ём 384 старонкі)

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся. Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ

2) № 3 («Віцебскія гісторыі»: агульны аб’ём 414 старонак).

Нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. 

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

3) № 4 («Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый»: агульны аб’ём 571 старонка).

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Аўтарамі нумара звярталася ўвага як на праблемы захавання старой архітэктуры ў буйных беларускіх гарадах, такіх як Мінск, Горадня, Берасце і Орша, так і на логіку зменаў культурнага ландшафту малых беларускіх гарадоў. Цэлы раздзел прысвечаны праблеме кансервацыі і рэстаўрацыі старажытных беларускіх замкаў, абсалютная большасць якіх надалей знаходзіцца або ў аварыйным стане, або ў выглядзе руін.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

4) № 5 («Жыццё раззброенага чалавека»; агульны аб'ём 570 старонак).

Нумар складаюць разнастайныя тэксты гістарычнага і літаратурнага характару. У ім упершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека». Акрамя таго, сярод матэрыялаў нумара – палемічныя матэрыялы па гісторыі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі і паўстання 1863—1864 гг., артыкулы, прысвечаныя розным аспектам Другой сусветнай вайны і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

5) № 6 («Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага»: агульны аб’ём 385 старонак).

У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх, літоўскіх і польскіх гісторыкаў.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Інфармацыя пра тое, колькі каштуюць гэтыя выданні і як іх замовіць, ёсць на сайце часопіса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру