фота з Twitter'а прэзідэнта Украіны

фота з Twitter'а прэзідэнта Украіны

Ва ўкраінскай арміі сфармаваныя некалькі новых частак і аб'яднанняў для перакрыцця магчымага наступу на Марыупаль, Харкаў, Бярдзянск і ў напрамку Днепрапятроўскай вобласці, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Па словах Парашэнкі, такое даручэнне ён даў начальніку Генштаба Украіны Віктару Мужэнку і кіраўніку ўкраінскага Мінабароны Сцяпану Паўтараку. Ён таксама дадаў, што на ўсходзе Украіны плануецца пабудаваць фартыфікацыйныя збудаванні, і адзначыў, што армія атрымлівае неабходнае ўзбраенне і ваенную тэхніку.

«Застаючыся прыхільнікам мірнага плана, Украіна будзе вельмі адказна ставіцца да дакладнага захавання мінскіх дамоўленасцей. Але гэта не азначае, што Украіна не будзе гатовая да рашучых дзеянняў у выпадку песімістычнага сцэнарf», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны.

Раней, 2 лістапада, гарсавет Марыупаля паведаміў, што каля блокпаста на вуліцы Таганрогскай прагрымеў выбух падчас агляду цывільнага аўтамабіля. Ахвярамі выбуху сталі салдат і афіцэр Узброеных сіл Украіны. Першы памёр па дарозе ў бальніцу, другі — на аперацыйным стале. Яшчэ адзін вайсковец атрымаў раненні сярэдняй ступені цяжкасці. Кіроўца машыны атрымаў лёгкія раненні ног.

Аўтамабіль, падчас агляду якога адбыўся выбух, ехаў у Марыупаль з боку пасёлка Вінаграднае. Па папярэдніх дадзеных, гэта была спроба правезці выбухоўку праз блакпост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?