Камандзір брыгады «апалчэння» «Прывід» Аляксей Мазгавой абвясціў, што маладым жанчынам забаронена наведваць кафэ і «кабакі». Такую заяву ён зрабіў падчас «народнага суда» ў Алчэўску (Луганская вобласць). Відэа выкладзена ў Інтэрнет сёння, 4 лістапада.
«Калі я заўтра ўбачу ў кафэ, ці ў кабаку хоць адну барышню, то яна будзе арыштаваная», — паведаміў Мазгавой.
«Жанчына павінна быць захавальніцай ачага, маці. А якімі маці яны становяцца пасля кабакоў? Што яны могуць выхаваць, які прыклад даць? Так што не трэба казаць, што яна такая-сякая. У нас усе кабакі забітыя жаночым насельніцтвам, усе начныя клубы. У нас што, жаночае насельніцтва — суцэльная прастытуцыя?»
«Гвалтаваць іх усіх трэба»? — падае голас паплечнік.
«Ёсць доля праўды ў гэтым, — адказвае Мазгавой. — Хочаш застацца сумленнай і адданай, сядзі дома, вышывай крыжыкам. Таму я яшчэ раз паўтараю, патрулям будзе дадзены адмысловы загад: усіх дзяўчат арыштоўваць, якія будуць знаходзіцца ў кабаках. Усіх, я сказаў!!! І тады паглядзім, што запяеце дома.
Дома, села піражкоў напякла, адсвяткавала 8 Сакавіка. Не падабаецца такое?», -спытаў Мазгавой і дадаў: «Час згадаць, што вы рускія».





