Міністэрства абароны ЗША будзе назіраць за здароўем сваіх падначаленых, якія кантактавалі з хімічнымі снарадамі, ракетамі і бомбамі ў Іраку ў 2003-2011 гадах, паведамілі на мінулым тыдні афіцыйныя крыніцы ва ўстанове.

Жаўнер амерыканскай 173 парашутнай брыгады пад іракскім горадам Кіркук у траўні 2003 года.

Жаўнер амерыканскай 173 парашутнай брыгады пад іракскім горадам Кіркук у траўні 2003 года.

ЗША і іх саюзнікі атакавалі Ірак у 2003 годзе, абвінавачваючы рэжым Садама Хусейна ў захаванні і распрацоўцы зброі масавага знішчэння, якая можа быць выкарыстаная тэрарыстычнымі групоўкамі.

Амерыканскі падафіцэр з хімічнымі апёкамі ад знойдзенага ў 2007 годзе ў Іраку пашкоджанага хімічнага снараду.

Пасля захопу Ірака аказалася, што Хусейн не вырабляў новую хімічную ці біялагічную зброю, аднак многія жаўнеры атрымалі атручанні, калі знаходзілі старыя і іржавыя хімічныя баепрыпасы, раскіданыя садамаўцамі часам проста па пустыні.

Такія выпадкі амаль заўсёды былі засакрэчаныя. Дагэтуль ЗША не апублікавалі поўны спіс таго, што было знойдзена ў Іраку, і выпадкаў, калі жаўнеры атручваліся. Вайсковае кіраўніцтва тлумачыць гэта нежаданнем раскрываць месцы знаходак, а таксама паведамляць баявікам, што старыя хімічныя ўзбраенні Хусейна ўсё яшчэ могуць захоўваць эфектыўнасць.

«Есць некаторыя прычыны пакідаць гэтыя рэчы ў сакрэце», — заявіў генерал-маёр арміі ЗША Гэрі Чык, намеснік камандуючага аперацыямі наземных войскаў, піша The New York Times.

Усе знойдзеныя хімічныя баепрыпасы былі зробленыя ў 1980-х гадах, падчас ірана-іракскай вайны, часта яны былі пустымі, але сустракаліся і тыя, у якіх захоўваўся іпрыт (гарчычны газ) ці зарын.

Амерыканскія жаўнеры без спецыяльнай вопраткі вывучаюць старыя іракскія баепрыпасы.

Амерыканскія жаўнеры без спецыяльнай вопраткі вывучаюць старыя іракскія баепрыпасы.

Сакрэтнасць стала прычынай таго, што многія атручаныя не атрымалі дастатковага медычнага нагляду, піша газета.

Цяпер вядома, што як мінімум 25 амерыканскіх жаўнераў сталі ахвярамі тысяч старых іржавых хімічных снарадаў і бомбаў на закінутых іракскіх палігонах. Баевікі таксама зрэдку выкарыстоўвалі хімічныя баепрыпасы ў сваіх дыверсіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?