Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Мінска і супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС адміністрацыі раёна арыштавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка мужчынскую вопратку на суму Br6,9 млрд. Гэта прыкладна роўна 660 тысячам даляраў.
Нелегальны тавар выявілі падчас пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, які захоўваў у гаражы мужчынскую вопратку, прызначаную для продажу, без дакументаў, якія пацвярджаюць яе набыццё (паступленне).
Матэрыялы праверкі будуць разгледжаны ў гаспадарчым судзе Мінску. Адказнасць за правапарушэнне прадугледжана ч.4 арт.12.17 КаАП Беларусі.
0
0
0
0
0
0