4 лістапада ў 14:56 у МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, каля вёскі Шабынькі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Патрабавалася дапамога ў дэблакаванні пацярпелых.

Школьны аўтобус «МАЗ 241000» сутыкнуўся з аўтамабілем Citroen. У аўтобусе знаходзілася 2 дарослых і 5 дзяцей, якія не пацярпелі.

У легкавым аўтамабілі былі заблакаваныя два пасажыры. Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента дэблакавалі пацярпелых, якія з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны.

Для прадухілення ўзгарання паліва ратавальнікі выканалі пенную падушку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?