На тэрыторыю «ДНР» за апошнія паўгода прыехалі 35 тысяч добраахвотнікаў з Расіі. Пра гэта паведаміў пісьменнік Захар Прылепін у сваім фэйсбуку са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў самаабвешчанай рэспублікі.

Па словах пісьменніка, большасць добраахвотнікаў прыязджае ў «ДНР» на тэрмін ад пары тыдняў да двух месяцаў. На паўгода, як адзначыў Прылепін, застаюцца толькі адзінкі.

«У цэлым з Расіі заехалі цягам паўгода каля 35 тысяч чалавек. Адзінкі былі ад самага пачатку да канца — большасць прыязджае на два-тры тыдні, месяц, два месяцы», — заявіў ён.

Добраахвотнікі не толькі прымаюць удзел у ваенных дзеяннях, але і працуюць у іншых сферах.

«У асноўным гэта байцы падраздзяленняў «апалчэння», але ёсць мноства работнікаў іншых службаў — дактары, пажарныя, спецыялісты ў самых розных сферах — напрыклад, ЦЭЦ у Луганску таксама чыняць людзі з Расіі», - напісаў Прылепін.

У канцы жніўня 2014 кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў у эфіры тэлеканала «Расія-24», што сярод «апалчэнцаў» з Расіі знаходзіцца максімум чатыры тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?