Труп нованароджанага хлопчыка знайшлі 2 лістапада ў яры каля жылога дома па праспекце Перамогі ў Віцебску. Ён быў прысыпаны зямлёй. Распачатая крымінальная справа, ідзе пошук маці дзіцяці. Прызначаныя экспертызы для ўстанаўлення прычыны смерці хлопчыка, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

«Народныя навіны Віцебска» дадаюць, што ў раёне здарэння правахоўнікі распаўсюджваюць улёткі, у якіх просяць дапамагчы ў пошуку жанчыны, якая нарадзіла хлопчыка. Адзначаецца, што цела дзіцяці не мае пашкоджанняў, але побач знайшлі кухонны нож. Таксама каля трупа ляжала пляшка гарэлкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?