Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам увёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 12 верасня аб захадах па ўмацаванні абараназдольнасці дзяржавы і прапановы да законапраекта «Аб Дзяржаўным бюджэце Украіны на 2015 год» адносна артыкулаў, звязаных з нацыянальнай бяспекай і абароне.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскай прэзідэнтуры.

Урад павінен забяспечыць аднаўленне пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў агульнаадукацыйных навучальных установах.

Кабінету міністраў таксама даручана на працягу месяца прапрацаваць пытанне фарміравання аптымальнай мадэлі забеспячэння бяспекі Украіны, у прыватнасці, заключэння шматбаковага міжнароднага дагавора або двухбаковых міжнародных дагавораў Украіны з іншымі дзяржавамі аб наданні Украіне дзейсных гарантый бяспекі для абароны яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Акрамя таго ўраду даручана неадкладна дапрацаваць праект дзяржбюджэту на 2015 год, прадугледзеўшы прыярытэтнасць фінансавання абаронных праграм.

Прадугледжваецца фінансаванне патрэбаў нацыянальнай абароны на ўзроўні не менш за 3% ВУП у год. Гэта найвышэйшы за час існавання незалежнай Украіны ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?