Рэспубліканская партыя ўмацавала кантроль над палатай прадстаўнікоў і здабыла большасць у Сенаце. Такі вынік частковых выбараў, што адбыліся ў Штатах.

Падзенне рэйтынгу Абамы прывяло да таго, што рэспубліканскія кандыдаты перамаглі нават там, дзе традыцыйна большасць галасавала за дэмакратаў. Напрыклад, у сенацкай акрузе ў Паўночнай Караліне і на выбарах губернатара штата Ілінойс, з якога абіраўся сам Абама, паведамляе агенцтва газета «Уол-стрыт джорнал».

Галоўная прычына незадаволенасці амерыканцаў — адсутнасць значнага эканамічнага росту. Выхадцы з Беларусі і Украіны асуджаюць таксама бязвольную палітыку Абамы ў дачыненні да Расіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?