Расійскаму акцёру Міхаілу Парэчанкаву падчас спектакля кінулі пісталет. Пра гэта ў сераду, 5 лістапада, паведамляюць Grani.ru.

4 лістапада на прэм'еры спектакля «Трамвай «Жаданне»» у МХТ імя Чэхава ў Маскве актывістка Кацярына Мальдон кінула акцёру самаробную медаль «За Лугадон», калі акцёры выйшлі на паклон. Пасля гэтага яна з крыкамі «На, Міша, ты ж любіш ва ўкраінцаў страляць! Застрэль мяне!» кінула ў Парэчанкава цацачны пісталет. Мальдон не затрымалі.

30 кастрычніка Міхаіл Парэчанкаў наведаў пазіцыі сепаратыстаў у аэрапорце Данецка. Там ён пагутарыў з байцамі самаабвешчанай «ДНР» і зрабіў некалькі стрэлаў з кулямёта. Падчас наведвання аэрапорта на акцёры была каска з надпісам «Прэса». Як пазней патлумачыў акцёр, гэта абмундзіраванне яму выдалі сепаратысты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?