Цэны на паліўныя акцызы падымуць на адзін рубель з 2015 года. Такое павышэнне павялічыць цану на бензін на 14-15%.

Пра гэта паведамляе ў сераду, 5 лістапада, газета «Коммерсант».

Папраўкі ў законапраект аб падатковым манеўры ў нафтавай галіне будуць абмяркоўваць 5 лістапада ў камітэце Дзярждумы па бюджэце і падатках.

«Іх сэнс у тым, што пяты клас паліва будзе абкладацца дадатковым акцызам памерам у адзін рубель на літр», — распавёў газеце суразмоўца.

Газета піша, што з 2015 года павінен вырасці падатак на здабычу карысных выкапняў для здабычы нафты. Гэта павысіць кошт бензіну, па ацэнцы кіраўніка Мінфіна Сяргея Шаталава, на 1,5 рубля за літр. Ведамства пагадзілася згладзіць рост коштаў на паліва, таму знізіла акцызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?