У РУУС Першамайскага раёна Мінска прайшло пасяджэнне, на якім была разгледжаная справа старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай.

Паводле рашэння міліцыі праваабаронцу дэпартуюць з Беларусі тэрмінам на тры гады. На выезд з краіны Танкачовай дадзены месяц.

Што ж прычыны сталі для такога рашэння? «Згодна з артыкулам 948 Грамадзянскага кодэксу Беларусі, аўтамабіль з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі. Кіраванне грамадзянкай Расійскай Федэрацыі Танкачовай Аленай Барысаўнай аўтамабілем з павышэннем усталяванай хуткасці руху, магло прывесці, да прычынення грамадзянам цялесных пашкоджанняў ці прывесці да іх смерці». Гэта з’яўляецца адзінай прычынай для дэпартацыі.

«Паколькі ўсім нам вядома, ніякіх дзеянняў, што прывялі да смерці ці цялесных пашкоджанняў, акрамя ўсталяваных нешматлікіх перавышэнняў хуткасці, не было. Настолькі забаўнага абгрунтавання высылкі будзе цяжка ўзгадаць нават з савецкіх часоў», - сказала Танкачова.

Алена Танкачова жыве ў Беларусі ад 1985 года. Праваабаронцы звязваюць ануляванне яе віда на жыхарства з яе дзейнасцю. Спн.Алена ўзначальвае Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend. Таксама апошнім часам яна рыхтавала альтэрнатыўны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі для ААН. У Беларусі ў Алены Танкачовай маёмасць, ейная дачка з’яўляецца грамадзянкай Беларусі.

Актывісты грамадзянскай супольнасці сабралі каля 7 тысяч подпісаў па просьбай не высылаць Танкачову з краіны.

Падтрымаць Танкачову прыйшлі пяць дзясяткаў сяброў і калег.

Падтрымаць Танкачову прыйшлі пяць дзясяткаў сяброў і калег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?