На вокладку трэцяга альбома Макс Корж зняўся ў вышыванках разам з жонкай і дачкой.

«Ці можа аўтар танцавальнага гімну «Неба дапаможа нам» пасталець? Ці можа гуляка, які назваў свае туры «Вырваны май» і «Узлётны сакавік», ад якіх хадуном хадзілі клубы і стадыёны, стаць хатнім? Нішто гэтага не прадвяшчала, але трэці альбом Макса Каржа так і называецца — «Хатні», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Да выхаду свайго трэцяга альбома Макс Корж стаў мужам і бацькам і цяпер з цікаўнасцю аналізуе гэтую сітуацыю ў сваіх кампазіцыях.

Прэзэнтацыі альбома «Хатні» пройдуць у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кіеве. Макс Корж вядомы як першы беларускі артыст, які сабраў поўную Мінск-Арэну.

15 лістапада пройдзе яго канцэрт у Палацы спорту ў Мінску. Цана квіткоў ад 145 тыс. да 315 тыс.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?