Аляксандр Іваноў, старэйшы сын кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргея Іванова, загінуў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Ён патануў 3 лістапада.

Аляксандр Іваноў нарадзіўся 18 сакавіка 1977 года ў Маскве. У 2000 годзе скончыў МГІМО па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», у 2003-м — Фінансавую акадэмію пры ўрадзе РФ. Некалькі гадоў працаваў у ВТБ, у Знешэканамбанку — з 2006 года.

У маі 2005 года сын Іванова стаў удзельнікам ДТЗ у Маскве. У выніку загінуў пешаход — 68-гадовая Святлана Берыдзэ. Распачатая па факце гібелі чалавека крымінальная справа была закрыта, бо, паводле заключэння экспертаў, «кіроўца Іваноў А.С. не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць наезд на пешахода Берыдзэ С.К».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?