Daily Mirror

Daily Mirror

Брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч абвясціў пра шлюб з тэатральным рэжысёрам Сафі Хантэр. Паведамленне было апублікавана ў друкаваным нумары газеты The Times за 5 лістапада.

Ніякай іншай інфармацыі пра шлюб ні Камбербэтч, ні Хантэр не паведамілі. Прадстаўнік акцёра пацвердзіў праўдзівасць абвесткі выданню The Daily Mirror.

Камбербэтча ўпершыню заўважылі разам з Хантэр у 2009 годзе.

38-гадовы Бенедыкт Камбербэтч вядомы па галоўных ролях у серыяле тэлеканала BBC «Шэрлак» і ў біяграфічным трылеры пра заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Акрамя таго, акцёр агучыў дракона Смаўга ў другой частцы кінатрылогіі «Хобіт».

36-гадовая Сафі Хантэр з'яўляецца брытанскім тэатральным і оперным рэжысёрам. У 2007 годзе яна атрымала прэмію Сэмюэла Бэкета за авангардную пастаноўку The Terrific Electric. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?