Аляксандр Лукашэнка патрабуе рашучых мер, каб прымусіць дармаедаў працаваць.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ТАА «Протас» ў Магілёўскай вобласці.

«Вы ўжо чулі маё неадназначна ўспрынятае патрабаванне: каб усе, хто можа, працавалі. Ніякага дармаедства, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — А то нехта працуе, падаткі не плаціць, не горш за цябе жыве. Пры гэтым карыстаецца адукацыяй, аховай здароўя, якая практычна бясплатная ці за мізэрную цану».

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў жорсткае патрабаванне, каб дармаедаў прымушалі працаваць. Паводле яго слоў, сёння ў краіне каля 400 тыс. гультаёў. Але гэта не адносіцца да тых, хто працуе ў Расіі.

«Маўляў, Лукашэнка прымушае ўсіх, хто працуе ў Расіі, вярнуцца. Гэта не так. Зарабляйце, дасылаеце сюды грошы — гэта ваш уклад. Гаворка ідзе пра іншых — аб лайдаках, якія не працуюць ні ў Беларусі, ні ў Расіі, ні ў іншых краінах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «А дажывуць да 60 гадоў, запатрабуюць: давайце пенсіі. А адкуль пенсіі? Ад нас з вамі, — заўважыў ён. — Таму я і патрабую рашучых мер у барацьбе з тымі, хто нідзе не працуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?