Кампанія Lenovo будзе афіцыйна пастаўляць у Беларусь смартфоны і разумныя гадзіннікі Motorola,

паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Lenovo ў Беларусі Вейцзянь Чжоу.

Кіраўнік прадстаўніцтва Lenovo абяцае, што па вырашэнні арганізацыйных пытанняў у Беларусь будуць пастаўляцца гаджэты пад брэндам Lenovo, у тым ліку смартфон Nexus 6 i разумны гадзіннік Moto 360. Паводле яго прагнозу, гэта мае адбыцца ўжо ў наступным годзе.

«Белы» рынак смартфонаў у Беларусі ён ацэньвае ў мільён штук у 2015 годзе, з іх Lenovo плануе захапіць не менш за 10%.

Заснаваная ў 1928 годзе Motorola была адным з піянераў мабільнай сувязі і знаходзілася ў шэрагу галоўных вытворцаў мабільных тэлефонаў да 2000-х, пасля чаго пачала несці страты. У 2011 годзе вытворчасць мабільных тэлефонаў была вынесеная ў асобную кампанію Motorola Mobility. У тым жа годзе кампанія Google купіла мабільнае падраздзяленне за 12,5 млрд даляраў. У 2014 годзе Google перапрадаў яго кітайскай Lenovo за 2,9 млрд.

Lenovo — найбуйнейшы на сёння вытворца персанальных камп’ютараў і адзн з пяці найбуйнейшых вытворцаў смартфонаў. Кампанія была заснаваная ў 1984 годзе навукоўцамі кітайскай Акадэміі Навук. У 2004 годзе выкупіла за 1,25 млрд даляраў падраздзяленне па вытворчасці персанальных камп’ютараў IBM. Выпускае таксама планшэты, серверы і рабочыя станцыі, тэлекамунікацыйнае абсталяванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?