Аляксандр Лукашэнка незадаволены тэмпамі развіцця Магілёўскай вобласці. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, рашэнне аб правядзенні якой ён прыняў пасля прыезду ў Магілёўскую вобласць.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго хвалюе сітуацыя ў Магілёўскай вобласці і хацеў бы пачуць ад кіраўніцтва рэгіёна, якія паказчыкі дэманструе вобласць з пачатку года. Ён адзначыў, што яму паступаюць трывожныя сігналы па сітуацыі ў Магілёўскай вобласці, і гэта інфармацыя пацвярджаецца з незалежных крыніц. «Таму мяне не можа не хваляваць тая сітуацыя, што складваецца ў Магілёўскай вобласці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладаў кіраўнік дзяржавы прывёў некаторыя паказчыкі работы рэгіёна. У прыватнасці, за 9 месяцаў бягучага года аб'ём вырабленага валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці склаў Br39,3 трлн, або ў супастаўных цэнах 96,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, выраблена прамысловай прадукцыі амаль на Br44 трлн (94,2 працэнта, па рэспубліцы — 101,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года). На 1 кастрычніка запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў вобласці ў фактычных цэнах склалі Br3 трлн, або 72 працэнты да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Паводле папярэдніх даных, у студзені-верасні арганізацыямі вобласці экспартавана тавараў на суму $1,757 млрд. Да ўзроўню аналагічнага перыяду 2013 года экспарт тавараў склаў 94 працэнты, без уліку нафты і нафтапрадуктаў. Прагноз на студзень-верасень 2014 года - амаль 110 працэнтаў. «Таксама правал», — канстатаваў Лукашэнка.

Імпарт тавараў за 9 месяцаў 2014 года па вобласці склаў $1,237 млрд і зменшыўся на 10 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры паўмільярда долараў. Кіраўнік дзяржавы прывёў несуцяшальныя даныя і па рабоце сельгасарганізацый, прамысловых прадпрыемстваў вобласці.

«Я скрозь пальцы не магу глядзець на такі стан спраў у вобласці, — падкрэсліў Лукашэнка. — Павінны быць канкрэтныя вынікі. Калі іх няма, тады трэба думаць, хто будзе даваць гэтыя вынікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?