Беларускія гарады цяпер можна разгледзець на новых здымках з космасу на Яндэкс.Картах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кампаніі «Яндэкс».
Аквапарк у мінскім «Дрымлэндзе»
«Фотаздымкі 18 населеных пунктаў былі зроблены ў 2014 годзе і замянілі спадарожнікавыя здымкі папярэдніх гадоў. У бліжэйшы час спіс папоўняць і іншыя гарады Беларусі», — растлумачылі ў прэс-службе.
Адзіным беларускім горадам, які пакуль заставаўся без дэталізаваных фатаграфій са спадарожніка, былі Старыя Дарогі — цяпер і іх можна разгледзець да самых дробязей.
У кастрычніку на картах поўнасцю абнавіліся спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер на іх можна ўбачыць новы будынак Музея гісторыі ВАВ і сталічны аквапарк. З буйных аб'ектаў на новых спадарожнікавых фотаздымках прысутнічае таксама стадыён «Барысаў-Арэна».
На абноўленых здымках можна дэталёва разгледзець новыя збудаванні, узведзеныя за апошнія гады і месяцы. Карыстальнікам добра відаць сілуэты дамоў, трыбуны стадыёнаў і нават аўтамабілі на стаянках. У максімальным набліжэнні распазнаванне на фотаздымках дасягае 0,5 м на піксель.





