AFP

AFP

У выніку абстрэлаў ў Данецку на стадыёне школы №63 падчас гульні ў футбол загінулі двое падлеткаў, яшчэ чацвёра — у рэанімацыі.

Фонд Рыната Ахметава з'яўляецца куратарам і спонсарам школы.

«З пачатку канфлікту гэта страшная трагедыя, у выніку якой загінулі двое дзяцей, яшчэ чацвёра атрымалі цяжкія раненні. Гэта адбылося ў непасрэднай блізкасці каля Данецкага аэрапорта, дзе ідуць жорсткія баявыя дзеянні», - распавядае каардынатар Гуманітарнага штаба Фонду Ахметава Рыма Філь.

Адзін з загінулых, па яе словах, — васьмікласнік, другі — 18-гадовы выпускнік школы. Падлеткі загінулі на месцы.

Сярод параненых — тром дзецям па 17 гадоў, яшчэ аднаму — 21 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?