Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час мае намер правесці шэраг нарад па найбольш праблемных пытаннях развіцця краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Магілёўскай вобласці.
У прыватнасці, у хуткім часе адбудзецца справаздача ўрада і разгляд прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на будучы год.
У бліжэйшы час таксама дасць справаздачу кіраўнік Гродзенскай вобласці аб сітуацыі ў рэгіёне. «Я павінен зрабіць, перш за ўсё, для сябе выснову, наколькі правільным быў выбар», - сказаў Лукашэнка.
Акрамя таго, на базе Віцебскай вобласці адбудзецца нарада, прысвечаная пытанням работы аграрнага сектара.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для разгляду праблем у гэтай сферы была створана спецыяльная рабочая група. «Мне абяцалі, што ў выніку гэтых рашэнняў сельская гаспадарка будзе развівацца сямімільнымі крокамі. Я спецыяльна зрабіў паўзу, каб паглядзець, наколькі ж будуць апраўданы і сумленныя тыя заявы групы, - сказаў ён. - Завяршыўся год, год нядрэнны, і ў канцы яго мы, напэўна, яшчэ раз збяромся і паглядзім, наколькі ў нас таленавітая каманда ў сельскай гаспадарцы, наколькі дакладна яны ўлавілі негатыўныя тэндэнцыі і ці правільна прапанавалі прыняць рашэнні па асобных пытаннях».
Яшчэ адна сфера, на якую Лукашэнка мае намер звярнуць увагу, — ЖКГ. «Група адпрацавала гэтыя пытанні, і цяпер я чакаю, як ўстараняюцца скрытыя недахопы. Зімой на гэту тэму пагаварым», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.





